- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Колькі дзяцей пойдзе 1 верасня ў першыя класы з беларускамоўным навучаннем? Так, для нашай краіны гэта, можна сказаць, лёсавызначальнае пытанне. Русіфікацыя канчаткова пахавае мары пра нацыянальнае адраджэнне ці ўсё ж будучае Беларусі апынецца ў руках тых, хто атрымае беларускамоўную адукацыю і ніколі не стане на шлях манкуртаў? Вось чаму архіважна, каб 1 верасня як мага больш дзяцей пайшло ў першыя класы з беларускамоўным навучаннем. “Народная Воля” звярнулася да старшынь грамадскіх аб’яднанняў “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” і “Таварыства беларускай школы” з просьбай адказаць на тры пытанні: Колькі дзяцей-першакласнікаў пойдзе сёлета ў беларускамоўныя класы?