- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Калі ў свет пойдзе сігнал, што прэзідэнт нармальна ставіцца да нацыянальных меншасцей, гэта будзе таксама сігнал для нашых чыноўнікаў, каб яны сур’ёзна ставіліся да меншасцей, — такую думку выказаў Яўген Вапа, старшыня Беларускага саюза ў РП пасля сустрэчы з Браніславам Камароўскім. 24 студзеня г.г., першы раз у пасляваеннай Польшчы, у прэзідэнцкім палацы з’явіліся ўсе афіцыйна прызнаныя меншасці краіны: немцы, украінцы, беларусы, літоўцы, славакі, чэхі, расіяне, яўрэі, ромы, кашубы, лэмкі, татары, караімы, армяне — разам больш за трыццаць чалавек. Хоць сама сустрэча мела характар візіту ветлівасці, меншасці належным чынам ацанілі жэст галавы дзяржавы.