- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першыя дакладныя звесткі пра клецкія вуліцы датаваны 1552 годам. Менавіта тады, як распавёў карэспандэнту навуковы супрацоўнік Музея гісторыі Клеччыны Аляксандр Блінец, быў складзены першы гарадскі інвентар (падрабязнае апісанне горада). Паводле яго, у Клецку было чатыры вуліцы: Нясвіжская (сучасная Леніна), Пінская (сучасная Першамайская), Віленская (сучасная Гагарына) і Слабадская (сучасная Кітчанка). Як бачна, ні адна з гэтых вуліц не захавала да сённяшняга дня сваё імя. Часцей за іншыя мянялася назва вуліцы Віленскай.