- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
1 студзеня адзначыў свой 75-гадовы юбілей экс-старшыня Нацыянальнага банка Беларусі, ганаровы сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, прафесар Станіслаў БАГДАНКЕВIЧ. “Народная Воля” таксама павіншавала юбіляра... — Станіслаў Антонавіч, вам ужо 75 ці яшчэ 75? — Напэўна, ужо, бо асноўная частка жыцця прайшла. — Як адзначылі дату? — Спакойна. Я ўсе свае дні нараджэння адзначаю ў навагоднюю ноч, так што было звычайнае сямейнае мерапрыемства. 75 гадоў — гэта ж не круглая дата. Вось сваё 100-годдзе адзначу па-сапраўднаму, з помпай. — Ці павіншавалі вас прадстаўнікі ўлады?