- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
140 гадоў з дня нараджэння Паўла Дземідовіча. Дземідовіч Павел Пятровіч (10.07.1871, в. Мікалаеўшчына Стаўпецкага р-на — 7.3.1931), этнограф, фалькларыст, краязнавец, педагог Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1890), Віленскі настаўніцкі інстытут (1897). З 1890 настаўнік у Менскім і Наваградскім паветах, выкладчык настаўніцкай семінарыі ў Выбаргу і педагагічных курсаў у Юр’еве (Тарту). З 1908 супрацоўнік аддзялення этнаграфіі Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце. З 1915 настаўніку Віцебску. 3 1919 у Менску, арганізатар і загадчык 13-й школы (у верасні 1919 рэарганізавана ў Менскую бел. гімназію). З 1920 інструктар і загадчык школьнага аддзела Наркамасветы Беларусі, з 1921 у Менскім інстытуце нар. адукацыі, настаўнік у школах Менска. З 1925 член этнаграфічнай секцыі Інбелкульта. Даследаваў бел. сямейны побыт, нар. вераванні, фальклор.