- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь БЯЛЯЦКI: «Жыве “Вясна”!» Гэта былі апошнія словы віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыні незарэгістраванага ў Беларусі праваабарончага цэнтра, перад тым, як міліцэйскі канвой вывеў яго, закутага ў кайданкі, з судовай залы... Літаральна за паўхвіліны да гэтага суддзя Першамайскага суда Мінска Сяргей Бандарэнка абвясціў прысуд па справе Алеся Бяляцкага: праваабаронца прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і прыгавораны да 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Акрамя таго, згодна з тым жа прысудам, Бяляцкі павінен заплаціць у бюджэт астранамічную суму — 721.454.017 рублёў.