- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Першыя вершы пачаў я пісаць яшчэ ў падставовай школе ў Лешуках. Тады пад наглядам настаўніка Аляксея Харкевіча напісаў я словы на мелодыю частушак, з якімі мы мелі выступіць у час Багатага вечара, — прызнаўся Тадэвуш Кунцэвіч 6 кастрычніка ў час аўтарскага спаткання ў бібліятэцы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы. Вядучая аўтарскі вечар бібліятэкарка Анжаліна Масальская ўдакладніла, што была гэта першая сустрэча, наладжаная ў бібліятэцы ў камерных абставінах, бо папярэднія ў рамках праекта „Кірыліцай пісанае” ладзіліся ў вялікай музейнай зале. На спатканне прыйшлі знаёмыя Кунцэвіча, яго настаўнік Аляксей Харкевіч, які пазней працаваў у Гайнаўскім белліцэі, а таксама аматары беларускага слова. Спачатку паэт сказаў, што яго творы невядомыя шырэйшай публіцы. Чыталіся яны толькі ў час мерапрыемстваў ладжаных у Нараўчанскай гміне і ніхто з „белавежцаў”, апрача Міры Лукшы, з ім не кантактаваўся. Згадаў ён таксама вершы надрукаваныя ў „Ніве”.