- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адразу пасля прыезду з Орлі я трапіла на беластоцкі марш еднасці супраць актаў неталерантнасці і нянавісці. Там у жывую пабачыла маладзёнаў, якія раўлі фашысцкія лозунгі: Cała Polska dla Polaków! Nie przepraszam za Jedwabne! Polska cała tylko biała! Ад іх агрэсіўнага гыркату спачатку шорхла цела. Шакіравала іхняя адкрытасць. З’явіліся ў белы дзень, з адкрытымі тварамі, з вачыма палаючымі агрэсіяй. У час калі паліцыя лавіла „герояў” нядаўніх фашысцкіх інцыдэнтаў у Ядвабным і Орлі. Сутыкнуўшыся твар у твар з агрэсіўнай гайнёй, я старалася запамятаць іх твары. Без поспеху. Яны ўсе зліваліся ў адну чорную „хмару”, з якой, здавалася, за момант пасыплецца град. Пасля ў іх адрас паляцелі насмешкі. Найбольш адважна паводзілі сябе стрэйшыя цёткі. Яны ад хвалявання размахвалі ружамі падараванымі арганізатарамі маршу і, як добрыя мацеркі, прамаўлялі да чорнага сумлення лысуноў: — Kto was tak wychował? Smarkacze! Kto tak wszystkich na łyso ostrzygł? Żeby choć na jeżyka wam włosy zostawili! Do szkoły albo do Afganistanu!