- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гучыць у сельскім храме мова беларуская. З іярэем айцом Георгіем Пятроўскім, які ўжо некалькі гадоў правіць службу ў царкве прападобнага Сімяёна Стоўпніка у вёсцы Барок на Случчыне, адной з найстарэйшых у раёне, маё знаёмства адбылося ў дзень, калі ён адпяваў памерлага 80-гадовага дзядулю у нашым шматкватэрным гарадскім доме у суседнім пад'ездзе. Кранулі мяне, зачаравалі пранікнёныя, ад сэрца малітвы святара за ўпакой душы нябожчыка. А калі завяршылася набажэнства, айцец Георгій хвілінаў дзесяць вёў гутарку пра веру, евангельскія запаведзі з усімі, хто прыйшоў развітацца з нябожчыкам, на чыстай беларускай мове. Гэта мяне крыху здзівіла і абрадавала вядома, бо ў праваслаўных храмах пакуль што не ўсюды пачуеш роднае слова. Падышоўшы бліжэй да святара, я выказаў падзяку за шчырую размову з людзьмі па-беларуску і пачуў што з прыхаджанамі сваёй вёскі ён таксама размаўляе на роднай мове, карыстаецца і Бібліяй у перакладзе з рускай пісьменніка Васіля Сёмухі.