be
pdf

25-га сакавіка

Жук-Грышкевіч Вінцэнт
Успаміны з Менску, Будслава, Вільні, Прагі, Савецкай турмы

Гэтыя пяць абразкоў успамінаў — адзін з Першага Ўсебеларускага Кангрэсу й чатыры з сьвяткаваньня 25-га Сакавіка ў розных часох, розных мясцох і абставінах — прысьвячаюцца двум шэсьцьдзесяцігадовым юбілеям: Першага Ўсебеларускага Кангрэсу і абвешчаньня незалежнасыді Беларускай Народнай Рэспублікі. Успаміны пра 25-га Сакавіка друкаваліся ў 1953 годзе ў Торонто, у газэце "Беларускі Эмігрант". У гэтым выданьні зроблены папраўкі й малыя зьме'ны. Да пяцёх абразкоў успамінаў падаю дадаткі: сваю брашурку "БНР ці БССР" і тры Ўстаўныя Граматы Рады БНР, якія пазволіў сабе перадрукаваць з "Запісаў" БІНІМу № 13, 1975 г., каб папулярызаваць веду пра Беларускую Народную Рэспубліку й асновы ейнай канстытуцыі. Пры канцы падаю карту Беларускай Народнай Рэспублікі, якая была залучана да брашуры праф. Дойнар-Запольскага "Асновы Дзяржаўнасьці Беларусі", выданай у 1919 г. ў Горадні на беларускай і францускай мовах. Мапа гэта была прадстаўлена Надзвычайнай Місіяй Б.Н.Р. на мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы ў 1919-20 г. Тут яна падаецца ў зьменшаным выглядзе, а францускія напісы заменены ангельскімі. Апрача таго паказаны межы БССР і якія беларускія тэрыторыі далучаны да суседніх рэспублікаў. Аўтар

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Выдавецкі Фонд Успамінаў з Беларускага Жыцьця
  • Месца выхаду: Торонто
  • Дата выхаду: 1978
  • Выдавец: Выдавецкі Фонд Успамінаў з Беларускага Жыцьця
  • Памеры: 41 с., 23 см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Правы чалавека, Грамадзтва, Мэмуары
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2022, 2021, MiOKB — 5136, 5137
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org