Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Націснуць, каб павялічыць...
варта прачытаць »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Біяграфіі

Выданьні, якімі папоўнілася бібліятэка:

Націснуць, каб павялічыць...
Женщины
Тамковіч Аляксандр

Когда я только приступал к работе над этим проектом, журналист Саша Федута посоветовал начать его очерком о моей маме, которой, к сожалению, уже нет. Мысль хорошая. Поначалу так и собирался сделать, но потом понял, что в этом нет смысла. В данных интервью есть именно то, о чем хотелось сказать. И еще. Пользуясь случаем, хочу выразить признательность Ирине Соколовой, которая посодействовала интервью, которое и открывает эту книгу.

Націснуць, каб павялічыць...
Лёсы
Тамковіч Аляксандр

Гэтая кніга напісана разумным і моцным чалавекам. Гэтая кніга напісана таленавітым і сумленным журналістам. Гэтая кніга — пра разумных, моцных, таленавітых людзей. Ужо таму яе варта прачытаць. Яе аўтар, Аляксандр Тамковіч, працуе ў незалежнай журналістыцы суверэннай Рэспублікі Беларусь амаль што з таго моманту, калі журналістыка паспрабавала стаць незалежнай, а Рэспубліка Беларусь — суверэннай. Гэтыя два працэсы былі ўзаемазвязаны, і Тамковіч быў іх ак[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Асобы
Тамковіч Аляксандр

Безумоўна, мае палітычныя нарысы суб’ектыўныя. Іншымі яны проста і быць не могуць, бо, як вядома, колькасць ацэнак часта супадае з колькасцю людзей. Складана, вызначыцца з прыярытэтамі, але ёсць нюансы агульныя для ўсіх. Па-першае, усе героі нейкім чынам паўплывалі на самую навейшую гісторыю нашай краіны. Па-другое, на палітычным Алімпе большасць з іх павінна саступіць месца маладзейшым, бо далей гісторыю будуць рабіць менавіта яны. Не выпадкова ж на пер[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Будзіцелі
Тамковіч Аляксандр

Апошнім часам, як чытач, часта аддаю перавагу надзённай публіцыстыцы, а таксама дакументальным, мемуарным кнігам. Не таму, што страціў давер да магчымасцяў класічнай і таленавітай сучаснай мастацкай літаратуры. Для мяне ў першую чаргу якраз яна застаецца традыцыйнай, нічым іншым не заступленай крыніцай падмацавання душэўных і творчых сіл, самай любімай настаўніцай у жыцці. Аднак няўстойлівая айчынная палітычна-сацыяльная рэчаіснасць, хочаш ты гэтага ц[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Інтэрв’ю, якіх не было
Тамковіч Аляксандр

Пачаў рабіць гэтую кнігу 1 жніўня 2008 года, а скончыў 21 красавіка 2009-га. Менавіта “рабіць”, бо пісаў (журналісты ўсё ж такі) кожны самастойна. Я толькі даслаў па электроннай пошце аднолькавыя для ўсіх пытанні і потым размясціў адказы згодна з беларускім алфавітам. А яшчэ да кожнага артыкула прыстасаваў традыцыйную “ўрэзку”, якую таксама пісалі менавіта яны. Вось і ўсё дачыненне аўтара да праекта. У кнізе няма аднолькавага для ўсіх шаблону, таму што яг[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Раскіданае гняздо крывіцкай славы
Незвычайная вандроўка па Крэўскіх мурах
Бутэвіч Анатоль

Кніга Анатоля Бутэвіча – займальны аповед найперш пра славуты на ўсё Вялікае княства Літоўскае Крэўскі замак. Але не толькі. Бо магутных, прыгожых і архітэктурна выразных замкаў і палацаў на беларускай зямлі было шмат. Не ўсе іх пашкадаваў час і людзі. Ды нават руіны сведчаць пра будаўнічыя здольнасці іхніх стваральнікаў, пра ваенную здатнасць іхніх абаронцаў, пра густы іхніх гаспадароў. Вядома, у кнізе ўсё гэта падаецца толькі ў той ступені, што мае дачын[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Славутыя родам сваім
Сем цудаў Беларусі
Бутэвіч Анатоль

ДАРАГІ ДРУЖА! Чарговая кніга з серыі “Сем цудаў Беларусі” прысвечана лёсам толькі некаторых прадстаўнікоў даўніх і знакамітых родаў, што жылі некалі на беларускай зямлі. Яны праславілі яе і праславіліся самі ратнымі подзвігамі, мудрай палкаводчай, дзяржаўнай і палітычнай дзейнасцю ў Вялікім княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім. Многія праявілі сябе мецэнатамі, падтрымлівалі развіццё навукі, культуры і мастацтва, спрыялі пашырэнню адукацыі сярод прос[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Пад небам беларускага слова
пра пісьменнікаў, літаратуру і не толькі
Бутэвіч Анатоль

Кніга ўключае шэраг літаратуразнаўчых эсэ, замалёвак, крытычных артыкулаў, у якіх аўтар выказвае свае думкі пра ролю і значнасць беларускага слова, пра ягоных захавальнікаў і творцаў, разважае над некаторымі літаратурнымі з’явамі і падзеямі, дзеліцца ўспамінамі пра вядомых пісьменнікаў. Большая частка матэрыялаў гэтай кнігі ў свой час друкавалася на старонках “Звязды”, “ЛіМа”, “Полымя” і іншых перыядычных выданняў. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвяты Ян Боска
Аповесць
Орфэй А.

Ян Боска — Вялікі Сьвяты XIX ст. Усё сваё жыцьцё ён прысьвяціў самаахвярнаму служэньню людзям. У 1934 г. Ян Боска быў кананізаваны. Гэта — першая кніжка на беларускай мове, якая прысьвечана жыцьцёрысу Вялікага Сьвятога. Кніга пра «Айца і Настаўніка», паслядоўнікі якога працуюць на ўсіх кантынентах, зацікавіць ня толькі вернікаў-хрысьціян, але будзе карыснай настаўнікам, моладзі, дзецям сярэдняга і старэйшага ўзросту.

Націснуць, каб павялічыць...
Палiтыкi. Iдэi. Лёсы.
Грамадзянскiя пазiцыi ва ўмовах нарастання iдэолага-палiтычнага дыктату ў Беларусi 20-30-х гадоў
Платонаў Расцiслаў Пятровiч

Кнiга прысвечана людзям 20-30-х гадоў, iх грамадзянскiм пазiцыям, поглядам, iдэям, iх трагiчным лёсам ва ўмовах усталявання рэжыму дэспатычнага аўтарытарызму i нарастаўшага адначасова iдэолага-палiтычнага дыктату. У яе аснове — дакументальна-гiстарычныя крынiцы i архiўныя сведчаннi, мала вядомыя цi наогул невядомыя чытачу. Але менавiта ў гэтых сведчаннях адбiлiся вузлавыя падзеi грамадска-палiтычнага жыцця Беларусi таго часу, факты супрацiўлення дыктату, б[...]

Першая   Папярэдняя   [1-40]   Наступная   Апошняя