be

Навіны

БССР — білет у адзін канец: Мойшэ Кульбак геніяльна пра габрэйскі Мінск і Беларусь у кнізе «Зэлмэняне»

2024-05-14 22:05

БССР — білет у адзін канец: Мойшэ Кульбак геніяльна пра габрэйскі Мінск і Беларусь у кнізе «Зэлмэняне» З новага выпуску на канале Андрэя Хадановіча даведаемся пра беларускага яўрэйскага літаратара Мойшэ Кульбака і яго раман пра Менск «Зэлмэняне».Чаму літаратар пакінуў Вільню і абраў савецкую Беларусь? Як паўставалі беларускія пераклады рамана «Зэлмэняне» («Зэльманцы»)? Чаму «Зэлмэняне» — гэта проза паэта?... Болей »

Журналіст Аляксандр Лукашук напісаў кнігу ўспамінаў

2024-05-13 15:05

Журналіст Аляксандр Лукашук напісаў кнігу ўспамінаў Аляксандр Лукашук, які ўзначальваў Беларускую службу “Радыё Свабода” з 1998 да 2023, выдае кнігу ўспамінаў з назвай “Там, дзе няма цемнаты” (цытата з песні гурта ULIS). Мемуары выходзяць з друку ў праскім выдавецтве Vesna. Урыўкі з кнігі можна пачытаць анлайн.Ва ўспамінах аўтар расказвае, як стваралася... Болей »

Даследаванні, папулярызацыя, гістарычная дыпламатыя. Чым будзе займацца Беларускі Інстытут публічнай гісторыі?

2024-05-13 14:45

Даследаванні, папулярызацыя, гістарычная дыпламатыя. Чым будзе займацца Беларускі Інстытут публічнай гісторыі? Пра тое, як паўстала новая інстытуцыя, каго яна аб'ядноўвае, чым і навошта будзе займацца, у інтэрв'ю Budzma.org распавядае акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі. У навіне, што днямі разышлася па нашых СМІ, Беларускі інстытут публічнай... Болей »

Аляксандр Баль пра творчасць і эміграцыю

2024-05-13 14:06

Аляксандр Баль пра творчасць і эміграцыю “Госць Рацыі” — вядомы беларускі бард Аляксандр Баль. Пасля арышту ён быў вымушаны звольніцца з Магілёўскага абласнога драматычнага тэатру, у якім служыў больш за 20 гадоў. Аляксандр з’ехаў з Беларусі, спачатку жыў у Арменіі, а сем месяцаў таму прыехаў у Польшчу. Зараз музыка выступае для беларускіх... Болей »

Выйшаў з друку зборнік апавяданняў Вінцэся Мудрова

2024-05-12 12:33

Выйшаў з друку зборнік апавяданняў Вінцэся Мудрова У выдавецтве Цымберава выйшаў з друку новы зборнік апавяданняў полацкага пісьменніка Вінцэся Мудрова з назвай “Yesterday”. У кнігу ўвайшлі стракатыя — па форме і змесце — апавяданні, у якіх аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у мінулае і спрабуе зазірнуць у будучыню.Набыць можна ў інтэрнэт-краме kniger.by... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org