Акрамя паштовак на эміграцыі выкарыстоўваліся таксама памятныя карткі — графічныя друкі звычайна невялікага фармату, выдадзеныя з нагоды той ці іншай, часьцей рэлігійнай, падзеі. Гэткія карткі можна знайсьці ў розных эміграцыйных зборах. Раней мы ўжо зьмяшчалі публікацыю невялікай калекцыі гэткіх картак са збораў БІНіМу. Спробу сыстэматызацыі інфармацыі пра іх зрабіў таксама Юры Гарбінскі. Аднак само зьбіраньне тых картак на сёньня яшчэ працягваецца, і сур’ёзная аналітычная праца чакае наперадзе. Тут жа прапануем агляд невялікай калекцыі прыкладна чатырох дзясяткаў картак, што пераважна захоўваюцца ў БІНіМе. Храналягічна яны ахопліваюць час ад 1940-х да 2000-х гг. Чытаць увесь артыкул
Няма экспанатаў для адлюстраваньня, бо ўжыта зашмат фільтраў.
Зьмяніце, калi ласка, фільтры вышэй або адмяніце ўсе фільтры.