- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паважаныя чытачы! Гэткім сказам роўна адзінаццаць гадоў таму пачынаўся самы першы на першай паласе ў першым нумары «Руні» артыкул сьветлай памяці Лявона Луцкевіча «Дзень Волі». Мы радыя вітаць Вас зноўку на старонках адроджанай газэты «Рунь», тым больш падчас нашага найвялікшага нацыянальнага сьвята – Дня Волі. Сакавік 2008 году надзвычай сымбалічны. Найперш сваёй яднальнасьцю. Дзевяностагодзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі здолела злучыць нас, беларусаў, такіх розных у межах сваёй спрадвечнай аднолькавасьці. «Каб усе былі адно» – жадаў эвангеліст Ян. І нават каталіцкі й праваслаўны Вялікадні, што раз на сто гадоў разьбегліся гэтак далёка, як сёлета – быццам доказ таго, што параскіданыя па ўсім белым сьвеце беларусы, як-бы далёка не закідваў іх лёс, здолелі захаваць тыя самыя непераацаняльныя каштоўнасьці, агульныя для ўсіх.