be

Навіны

Дзіцячая аповесць Сержа Мінскевіча стала аўдыякнігай

2024-04-29 16:09

Дзіцячая аповесць Сержа Мінскевіча стала аўдыякнігай “Кніжны воз” прэзентуе новую аўдыякнігу для дзяцей, гэтым разам была агучаная аповесць Сержа Мінскевіча “Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка”. Кніга апавядае пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі... Болей »

Творы 8 беларускіх аўтараў перакладуць на 13 еўрапейкіх моваў

2024-04-29 15:50

Творы 8 беларускіх аўтараў перакладуць на 13 еўрапейкіх моваў У другой частцы міжнароднай перакладніцкай ініцыятывы #FreeAllWords прымуць удзел 15 беларускіх і ўкраінскіх аўтараў. Сярод новых удзельнікаў — Таццяна Нядбай, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Лобач, Наталія Матолінець, Тетяна Маленька, Олена Кіцан і інш. Пераклады аўтарскіх твораў будуць размешчаны на сайце... Болей »

Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» падрыхтавала спэктакль паводле апавяданьняў Максіма Знака

2024-04-29 15:39

Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» падрыхтавала спэктакль паводле апавяданьняў Максіма Знака Два прэм’ерныя паказы адбудуцца ў Варшаве. Пастаноўка створаная паводле цыклю апавяданьняў палітвязьня Максіма Знака «Зэкамэрон». 7 траўня ў Варшаве адбудуцца два прэм’ерныя паказы, якія падрыхтавала тэатральнай група «Вольныя купалаўцы».Спэктаклі пройдуць, а 18:00 і 20:30 на сцэне Przodownik Teatru... Болей »

У Рамана Абрамчука выйшаў дэбютны зборнік паэзіі

2024-04-29 15:16

У Рамана Абрамчука выйшаў дэбютны зборнік паэзіі Першая кніга паэта і аўтара песняў Рамана Абрамчука “Вершы для храмаў, сіза, ічу” выйшла ў выдавецтве Hochroth Minsk, якое месціцца ў Берліне. Пра гэтага расказаў выдавец і паэт Дзмітрый Строцаў.У зборнік увайшлі тэксты, напісаныя ў перыяд з восені 2020-га па 2024, прысвечаныя пратэстам, эміграцыі, вайне... Болей »

У рамках праекту «Артэфакты. Музэй Вольнай Беларусі» выйшаў фільм пра моўных актывістаў Аліну Нагорную і Ігара Случака

2024-04-28 20:58

У рамках праекту «Артэфакты. Музэй Вольнай Беларусі» выйшаў фільм пра моўных актывістаў Аліну Нагорную і Ігара Случака 27 красавіка адбылася прэм’ера першага фільму праекту «Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі» — сэрыі кароткамэтражных дакумэнтальных фільмаў пра легендарных беларусаў і іх рэчы, якія сталі экспанатамі беларускага музэю ў Варшаве. Галоўныя героі карціны — моўныя праваабаронцы Аліна Нагорная і Ігар Случак.Рэжысэр... Болей »

Творы Дуніна-Марцінкевіча выключылі са сьпісу «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

2024-04-26 20:01

Творы Дуніна-Марцінкевіча выключылі са сьпісу «экстрэмісцкіх» матэрыялаў Летась у лістапада збор твораў клясыка беларускай літаратуры Вiнцэнта Дунiн-Марцiнкевiча прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Аднак 11 сакавіка 2024 году гэтае рашэньне адмяніў Гомельскі абласны суд, заўважыла «Вясна Брэст».8 лістапада суд Жыткавіцкага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» двухтамовы... Болей »

“Іліяда” Гамера ўпершыню выходзіць на беларускай мове

2024-04-26 19:01

“Іліяда” Гамера ўпершыню выходзіць на беларускай мове У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшаў з друку першы том “Іліяды” Гамера, які ўключае 12 з 24 песень старажытнай гераічнай паэмы. Пераклад са старагрэцкай мовы здзейсніў філолаг і паліглот Лявон Баршчэўскі.“Іліяда” — гэта міфалагічна-гераічны эпас, які быў створаны прыкладна ў сярэдзіне 8 ст. да н.э. і... Болей »

«Гэта пра тое, што краіна ляжыць у коме». Саша Філіпенка — пра раман «Былы сын», які выйшаў па-беларуску

2024-04-26 17:56

«Гэта пра тое, што краіна ляжыць у коме». Саша Філіпенка — пра раман «Былы сын», які выйшаў па-беларуску Саша Філіпенка — рускамоўны беларускі пісьменнік і пры гэтым адзін з тых аўтараў нашай краіны, якіх найчасцей перакладаюць на іншыя мовы. Яго кнігі можна пачытаць на 15 мовах, нават на такіх, як харвацкая, венгерская, тайская і турэцкая. Але да гэтага часу не было ніводнага перакладу на беларускую. І... Болей »

«За кратамі не дазваляюць пісаць, знішчаюць рукапісы». Таццяна Нядбай – пра лёс беларускай кнігі

2024-04-25 19:50

«За кратамі не дазваляюць пісаць, знішчаюць рукапісы». Таццяна Нядбай – пра лёс беларускай кнігі «Белсат» пагутарыў з беларускай паэткай, перакладчыцай, прэзідэнткай беларускага ПЭНу Таццянай Нядбай. Запыталіся, як рэпрэсіі, якія працягваюцца ў нашай краіне з 2020 года, адбіліся на беларускай літаратуры і пісьменніках і ці ёсць нагоды для аптымізму.«Ёсць уражанне, што ў Беларусі не засталося нічога... Болей »

Кніжнай серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” — 20 гадоў

2024-04-25 15:09

Кніжнай серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” — 20 гадоў Кніжная серыя “Бібліятэка Бацькаўшчына”, заснаваная Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе, сёлета адзначае 20-гадовы юбілей. Серыя стваралася з мэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару, што ў святле вялікай новай хвалі эміграцыі пасля 2020-га зрабілася яшчэ больш актуальным.Яшчэ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org