Выйшаў першы фільм-біяграфія Валерыі Навадворскай — ураджэнкі Баранавічаў
2023-04-13 14:14
Берлінская студыя Narra і кааператыў незалежных журналістаў "Бераг" знялі дакументальны фільм "Белае паліто", піша meduza.io. Гэта першая біяграфія Валерыі Навадворскай — савецкай дысідэнткі, ураджэнкі беларускіх Баранавічаў.Аўтар і рэжысёр фільма —
Ігар Садрэеў. Ён атрымаў доступ да крымінальных спраў Навадворскай, якія ніхто раней не бачыў, пагаварыў з сябрамі і паплечнікамі. У стужцы робіцца спроба пераасэнсаваць спадчыну Навадворскай у святле гістарычных падзей апошніх гадоў.
У фільме
"Белае паліто" разглядаецца не толькі палітычная біяграфія Навадворскай, але і яе непублічны вобраз, які заставаўся за кадрам,
адзначае intex-press.by. Тут гаворыцца і пра яе сям'ю, якая яе не разумела і не падтрымлівала. Расказваецца пра закаханасць Навадворскай і яе страсці.
Распавядаецца тут і пра палітычныя прагнозы Навадворскай, якая прадказала ў Расіі наступ дыктатуры, рэстаўрацыю савецкага ладу і вайну.