be

Прадмовы й Пасьляслоўі

Мартыненка Вітаўт
Музычна-сувэнірнае выданьне

«Прадмовы й Пасьляслоўі» — канцэптуальная праца легендарнага беларускага рок-журналіста Вітаўта Мартыненкі, у якой звыкла выяўляецца ягоная схільнасьць шукаць свае карані, як і крыніцы беларускае плыні мас-культа, у тысячагадовых традыцыях нацыянальнае культуры. Сама назва «Прадмовы й Пасьляслоўі» ўзыходзіць да аднайменнага канцэптуальнага збору Францішка Скарыны. Апроч прыстойнае забавы для аматараў лёгкае беларускамоўнае чытанкі, выданьне станецца цудоўным падарункам для кожнага калекцыянэра сусьветнага мас-культ-прадукту, бо ў гэты альбом увайшлі ў тым ліку фатаграфічныя працы найлепшых рэпарцёраў — летапісцаў беларускага шоў-бізнэсу. Дасканалая стылістыка мовы, шыкоўныя фотавідарысы й папулярная тэма робяць кнігу цікавай для шырокага кола чытачоў.

Кнігу можна купіць на https://www.vjn.ee і на https://vyraj.pl/

Беларускія аўтары: Мартыненка Вітаўт
Выдаўцы і выдавецтвы: VJN
  • Месца выхаду: Талін
  • Дата выхаду: 2022
  • Выдавец: VJN
  • Памеры: 96 с.
  • ISBN: 978-9916-4-0994-7
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 5159
  • Дадатковая даведка: Дадатковая даведка: Кніга падрыхтаваная паводле арыгінальных артыкулаў Вітаўта Мартыненкі, друкаваных у буклетах беларускіх музычных альбомаў 1989-2006 гг. Выдаўца кнігі Натальля Баярын сьледам за аўтарам шчыра дзякуе газэце «Наша Ніва» за дапамогу ў пошуку прафэсыйных здымкаў, «БМАgroup» за выдзеленыя аўтару тэкставыя файлы, калектыву Дзяржаўнага музэю літаратуры й мастацтва ды асабіста ягонаму дырэктару Ганьне Запартыцы за навуковую падтрымку. Асобная падзяка Беларускаму Радыё «Рацыя» (www.racyja.com) за інфармацыйнае спрыяньне.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org