be
pdf

Сляза волата

Кавалёў Сяргей
Вершы, проза, п´еса

Сяргей Кавалёў нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. У 1985 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску, дзе пазней працаваў выкладчыкам кафедры гісторыі беларускай літаратуры. 3 1993 г. жыве і працуе ў Любліне, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры славянскага літаратуразнаўства Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай. Як пісьменнік пачынаў свой творчы шлях з вершаў (часопіс-ныя публікацыі, нізка ў калектыўным зборніку “Лагодны прамень раніцы”, 1988), казак (“Мэва”, 1988), літаратурнай крытыкі (зборнікі артыкулаў “Як пакахаць ружу?” (1989), “Партрэт шкла” (19-91)). Быў адным з актыўных удзельнікаў таварыства “Тутэйшыя”. 3 1989 г. сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. На пачатку 90-х гг. зацікавіўся тэатрам, распрацаваў жанр герменеўтычнай драматургіі (“Стомлены д’ябал”, “Трышчан & Іжота”, “Інтымны дзённік”, “Камедыя Юдзіфі” і інш.). Шмат піша для дзіцячага гледача (“Хохлік”, “Піліпка і Ведзьма”, “Шлях да Батлеему”, “Пясчаны замак” і інш.). П’есы ставіліся ў Беларусі, Расіі, Украіне, Полыпчы, Славакіі, Балгарыі. Аўтарскія зборнікі п’ес: “Хохлік” (2002), “Стомлены д’ябал” (2004), „Zmęczony diabeł” (2004), “Навука кахання” (2005), “Шлях да Бэтлеему” (2009), “Сёстры Псіхеі” (2010), “Крывіцкі апокрыф” (2013), “Чатыры гі-сторыі Саламеі” (2013), “Ннтнмннй шоденннк” (2013).

Беларускія аўтары: Кавалёў Сяргей
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа; Кніга сто адзінаццатая
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2021
  • Рэдактар: Дубіцкі Янка
  • Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа
  • Памеры: 84 с.
  • ISBN: 978-83-7657-404-2
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2021 by Сяргей Кавалёў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Прыватны каталёг
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org