be
Вершы

Вершы

Галавач Наталля

Далікатная, пяшчотная, чуллівая… Яна не піша вершы, яны дыхае імі – так можна ахарактарызаваць лірычную гераіню Наталлі Галавач. Аднак з пачуццямі тут добра ўжываецца думка. Ім утульна разам. Чытаеш, слухаеш, здаецца яшчэ крыху – і страціш нітачку логікі, і ўсё ж апошняя страфа, апошні радок усё расстаўляюць па сваіх месцах. Толькі дачытаўшы, даслухаўшы да канца, разумееш, што кожны верш – зладжаны, кампазіцыйна завершаны, нечаканы і непаўторны. Такія вершы чытаюцца лёгка, прыемна, але пісаць пра іх не проста. Лепш проста слухаць. Наталля Галавач – аўтар зборніка вершаў “На возеры Белым” ( “Кнігазбор” 2011). Друкавалася ў газетах : “Народнае слова”, “Віцебскі рабочы”, “Літаратура і мастацтва”, “Літаратурная Беларусь”, часопісах: “Маладосць”, “Верасень”, “Алеся”, альманаху саюза беларускіх пісьменнікаў “Ратуша”. Была пераможцам рэспубліканскага паэтычнага конкурсу, які праводзіў часопіс “Алеся” ( 2009). Аўтар калектыўных зборнікаў вершаў: “Бешанковіцкі прычал” (2001) і “Шчырая споведзь радка” (2003) . Паводле адукацыі выкладчык фартэпіяна. Скончыла Віцебскае музычнае вучылішча і Беларускі дзяржаўны Універсітэт культуры і мастацтваў. Жыве і працуе ў Мінску.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Галавач Наталля
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Кнігі бяз літар
  • Месца выхаду: Мінск-Беласток
  • Дата выхаду: 2020-07
  • Рэдактар: Стэпанюк Лукаш, мантаж і музыка
  • Выдавец: Kamunikat.org
  • Памеры: 00:04:58
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Відэа
  • Copyright: © 2020 by Наталля Галавач, Kamunikat.org - video
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org