be
pdf

Па-над сцежкай лёсу

Гадулька Васіль

«Гадулька Васіль Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1946 годзе ў в. Федзькавічы Жабінкаўскага раёна ў беднай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, але на апошнім курсе, расчараваны ў прафесіі настаўніка, кінуў інстытут і працаваў доўгі час на будоўлі, потым – паляводам у мясцовым саўгасе. Вершы на расейскай мове пачаў пісаць яшчэ ў школе. Друкавацца не спрабаваў, лічачы гэтае сваё захапленне паэзіяй, як пазней замежнымі мовамі – нямецкай, англійскай, італьянскай, французскай і польскай – толькі асабістым сваім хобі. Прыкладна з 1985 года пачаў пісаць па-беларуску. Вершы друкаваліся ў раённай газеце “Сельская праўда”, абласной – “Заря”, двойчы ў зборніку “Дзень паэзіі” і ў штотыднёвіку “ЛіМ”. Рыхтаваў зборнік вершаў і баек, але надрукаваць яго не паспеў: зімой 1992 года, у страшэннай галечы і без сродкаў для існавання, незразуметы, расчараваны і пакінуты ўсімі трагічна памёр і пахаваны на могілках в. Федзькавічы Жабінкаўскага раёна». Як ні дзіўна, гэты аўтабіяграфічны дакумент напісаны рукой самога Васіля Гадулькі на просьбу супрацоўніц раённай бібліятэкі Жабінкі. Памыліўся паэт усяго на паўгады. Насамрэч памёр ён 15 чэрвеня 1993 года. Усё астатняе сумненню не падлягае. (Рэд.)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Літаратурнае Аб\'яднанне Белавежа
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Кніга дзевяноста восьмая
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2016
  • Рэдактар: Галубовіч Леанід
  • Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб\'яднанне Белавежа
  • Памеры: 200 с.
  • ISBN: 978-83-7657-111-9
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2016 by Беларускае Літаратурнае Аб'яднанне Белавежа
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: MiOKB — 11549
  • Дадатковая даведка: Выдадзена за кошт сродкаў Культурнага цэнтра Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org