be
pdf

Верасень 7

літаратурна-мастацкі часопіс

Сёмы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень" атрымаўся па-зімоваму "шчодрым" на паэзію і прозу. У ім друкуюцца вершы: Святланы Богуш, Кацярыны Глухоўскай, Усевалада Чорнага,Юліі Цяльпук, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Святланы Куль, Васіля Дэбіша, Алеся Разанава… Проза прадстаўлена творамі Надзеі Філон, Андрэя Дзічэнкі, Юліі Бажок, Рамана Абрамчука, Аляксандры Сымановіч, Стаса Ільіна, Лявона Валасюка. У раздзеле "Пераклады" Павел Надольскі знаёміць чытачоў з вершамі класіка польскай паэзіі Цыпрыяна Норвіда. "Крытыку " ў нумары прадстаўляюць артыкулы Алены Свечнікавай, Святланы Калядка,Алы Петрушкевіч … Старонкі з “вісбійскага “ дзённіка друкуе Уладзімір Сіўчыкаў. Сталая аўтарка “Верасня” Марына Яўсейчык гутарыць з вядомай грамадскай і культурнай дзяячкай ЛюбоўюУладыкоўскай. Аб перспектывах нацыянальнага тэатра і кіно разважае ў сваёй гутарцы з Альдонай Мартыненка знакаміты драматург і сцэнарыст Андрэй Курэйчык. Размовай аб першых кроках у літраратуру Анатоля Вярцінскага распачала новую рубрыку “Выток” на старонках выдання журналістка Наста Грышчук. Анатоль Трафімчык разважае пра паэзіію Якуба Коласа – вольную і зняволеную ў нетрах Пішчалаўскага замка. З рэцэнзіяй на першую кнігу Надзеі Філон выступае крытык і літаратуразнаўца Таццяна Мацюхіна. Па традыцыі заканчваецца нумар аглядам навінак айчыннай дыскаграфіі, які бліскуча робіць вядомы знаўца беларускай музычнай культуры Вітаўт Мартыненка.

Пэрыёдыка: Верасень
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2013-01
  • Рэдактар: Акулін Эдуард
  • Выдавец: Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
  • Copyright: © 2013 by Верасень
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Прыватны каталёг
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org