У Расеі арыштавалі 7 беларусаў, якія шукалі там прытулку
2021-04-24 12:43
Пасьля пратэстаў у Беларусі некаторыя іх удзельнікі, асьцерагаючыся перасьледу, уцяклі ў Расею. Аднак там іх арыштавалі на запыт Беларусі, і цяпер яны за кратамі чакаюць рашэньня аб экстрадыцыі на радзіму, дзе на іх завялі крымінальныя справы.
На сёньня вядома пра 7 беларусаў, якім пагражае высылка ў Беларусь
Вадзім Дубойскі (Берасьце)
Андрэй Казіміраў (Берасьце)
Яўген Шабалюк (Берасьце)
Аляксей Кудзін (Маладэчна)
Сяргей Непагода (Маладэчна)
Андрэй Прылуцкі (Салігорск)
Мікалай Давідчык (Ліда)
Усяго ў 2021-м СК Беларусі паслаў у Расею запыты на экстрадыцыю 39 чалавек. Акрамя гэтага, у Латвію пасланы запыт на экстрадыцыю былога кандыдата ў прэзыдэнты Валера Цапкалы, у Літву — на Сьвятлану Ціханоўскую, у Польшчу — на Сьцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча (стваральнікаў тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім), блогера Антона Матольку.
Усе заходнія краіны адказалі адмоўна, пагроза выдачы застаецца найбольш імавернай толькі з Расеі.