- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новая кніга паэзіі Генадзя Бураўкіна напісана ўжо ў XXI стагоддзі. Яе склалі паэмы «Узнясенне» і «Развітанне», прысвечаныя апосталам Бацькаўшчыны Францішку Багушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўскай любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя... Болей »
Творы, напісаныя падчас зняволення ў СІЗА КДБ - вершы і паэма "Турма". Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў выдаў новую кнігу «Лісты да Волі», у якую ўвайшлі дзясяткі вершаў, напісаных ім падчас судовага працэсу па "справе 19 снежня". Кніга таксама ўтрымлівае прадмову... Болей »
Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” выпусціла новую кнігу “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы”. Укладальнікам кнігі з’яўляецца Міхась Скобла. Папярэдне дата прэзентацыі прызначана на 24 сакавіка, калі ў Гродна адбудзецца Агульнанацыянальная дыктоўка. “Проста дзіву даешся, як далёка і шырока бачыла... Болей »
У выбраных лістах (2000–2014) з папулярнай радыёперадачы «Паштовая скрынка 111» слухачы выказваюцца пра ролю і месца Радыё Свабода ў сваім жыцьці.... Болей »
Выбраныя старонкі папулярнай радыёперадачы «Паштовая скрынка 111» прысьвечаныя надзённым праблемам сучаснага жыцьця ў Беларусі (2000–2014).... Болей »
У выбраных лістах (2000–2014) з радыёперадачы «Паштовая скрынка 111» слухачы выказваюцца пра ролю і месца Радыё Свабода ў сваім жыцьці.... Болей »
Васіль Дэбіш — брат паэта Анатоля Дэбіша, які ўжо з'яўляецца аўтарам зборніка вершаў „Стодзівы”, выдадзенага ў серыі „Першая кніга паэта”. І вось у гэтай серыі дэбютуе Васіль. Яго лірычны герой пазнае сябе ў бязраднасці і няпэўнасці дня сённяшняга, задумваецца над тым чым дапамагчы людзям, краю роднаму... Болей »
Калі Андрэй Дынько прапанаваў мне штотыдня пісаць у «Нашу Ніву» нататкі зь «хіміі», сьпярша здалося: два гады? Кожны тыдзень? Немагчыма. Занядбаная вёсачка на мяжы з Расеяй, сярод лесу — пра што?.. Зараз, праз два гады, сьведчу: кожная беларуская вёска (ужо ня кажучы пра мястэчка ці горад) вартая шматтомніку.... Болей »
Эстонскі савецкі часапіс "Вікэркаар“ надрукаваў у сваім травенскім нумары выняткі з лісту 28 дзеячаў беларускай культуры да Міхайлы Гарбачова ў справе паложаньня беларускай мовы і культуры ў БССР (Гл. тэкст ліста ў выданьні: "Лісты да Гарбачова". Лёндан, Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі, 1987).... Болей »
Весткі пра сумны стан беларускай мовы і культуры ў Савецкай Беларусі даходзілі на Захад рознымі дарогамі ад даўжэйшага часу. Асабліва шмат спрычыніліся да зразуменьня сур'ёзнасьці лраблемы "саміздатны" "Ліст да расейскага сябра" (Letter to a Russian Friend, London 1979, з паралельным перакладам на ангельскую... Болей »
Цыкл вершаў «Лісты да Юліі» нашага выдатнага земляка Я.Баршчэўскага — гімн сапраўднаму каханню і тым узнёслым, а часам і трагічным перажыванням, што яму спадарожнічаюць. Гэтае выданне — пасмяротнае ў творчай спадчыне дацэнта кафедры беларускага літаратуразнаўства ВДУ імя П. М. Машэрава паэта Анатоля... Болей »
Газэта, як вядома, жыве адзін дзень. Аднак назіраньні аўтара над рэчаіснасьцю, яе асэнсаваньне, асабістыя высновы робяць публікацыі адметным дакумэнтам часу. У тэкстах С. Астраўцова адлюстраваны дзеі краіны ад часу атрыманьня незалежнасьці да апошніх дзён. Адметнасьць кнігі ў тым, што агульнабеларускія... Болей »
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова паэтэса Валянціна Коўтун уключыла ў гэтую кнігу лепшыя вершы і паэмы з раней выдадзеных кніг. Яе лірыка, пранізаная святлом высокіх духоўных парыванняў, звернутая да самых тонкіх інтымных пачуццяў, прыцягвае ўвагу чытачоў сваім імкненнем асэнсаваць незвычайныя... Болей »
У кнігу ўвайшлі тэксты, напісаныя ў бабруйскай калоніі, дзе ў 2012 - 2014 гадах знаходзіўся Алесь Бяляцкі. У гэты перыяд да яго прыйшлі тысячы лістоў падтрымкі зь Беларусі і ўсяго сьвету. Гэта была нябачаная дагэтуль сітуацыя. Былі дні, калі аднаму палітычнаму вязьню прыходзіла болей лістоў салідарнасьці... Болей »
У зборнік увайшлі аповесці «На новай кватэры», «Сны не вяртаюцца» і апавяданні, напісаныя ў розныя гады. Героі кнігі — нашы сучаснікі, людзі старэйшага і маладога пака-лення, падлеткі — са сваімі характарамі і лёсамі, разуменнем сэнсу жыцця і ацэнкай мінулага.... Болей »
Праграма прысвечаная лінгвістычным пытанням, найперш, натуральна, беларускай мове. «Моўнік» зацікавіць і тых, хто хацеў бы палепшыць свае веды ў роднай мове, і тых, каго не пакідаюць абыякавым розныя аспекты гісторыі ды сучаснасці беларускае лінгвістычнае думкі. Праграма пра мову і пра тое як мы ёю карыстаемся.... Болей »
Праграма прысвечаная лінгвістычным пытанням, найперш, натуральна, беларускай мове. «Моўнік» зацікавіць і тых, хто хацеў бы палепшыць свае веды ў роднай мове, і тых, каго не пакідаюць абыякавым розныя аспекты гісторыі ды сучаснасці беларускае лінгвістычнае думкі. Праграма пра мову і пра тое як мы ёю карыстаемся.... Болей »
Wybory do Sejmu i Senatu. 27 października 1991. Materiał wyborczy Białoruskiego ... Болей »
Першая кніга маладога празаіка ўключае апавяданні, героямі якіх з'яўляюцца нашы сучаснікі. У творах раскрываецца праўда жыцця, узнімаюцца праблемы, якія хвалююць нашу моладзь, дзе б яна ні жыла,— у горадзе ці ў вёсцы: сяброўства i кахання, вернасць чалавечаму i грамадзянскаму абавязку, адказнасць за... Болей »
23-25 кастрычніка 1987 году ў Лодзі (Польшча) з ініцыятывы аа. Езуітаў адбылася канфэрэнцыя "Беларусы, літоўцы, украінцы, палякі - прадумовы пагаднення" ("Białorusini, Lirvini, Ukraińcy, Polacy - przesłanki pojednania"). З боку беларусаў у канфэрэнцыі ўзяў удзел пісьменьнік Сакрат Яновіч. Быў таксама... Болей »