У Беластоку запрацавала Гістарычная школа «Адкуль наш род»
2023-01-22 21:47
Выкладчыкам з'яўляецца гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў.На лацінскай мове ёсць выслоўе
«historia magistra vitae est» - значыць «гісторыя гэта настаўніца жыцця». Іншыя кажуць, што чалавек не чэрпае з гісторыі ніякіх урокаў, або што гісторыя вучыць толькі аднае рэчы – што ніколі нікога нічога не навучыла.
І хаця погляды вельмі разнастайныя, то ўсё ж такі гісторыя мае вельмі вялікае значэнне і, хочам мы гэтага, ці не хочам, яна аказвае ўплыў на нашае жыццё.
Таму менавіта ў Хабе
«Новая зямля» ў Беластоку распачаліся заняткі гістарычнай школы
«Адкуль наш род» з
Уладзімірам Арловым, скіраваныя да падлеткаў і іх бацькоў.
Гаворыць
Надзея Салаўёва з Рады Фонду
"Новая Зямля".
Слухайце сюжэт
Яраслава Іванюка