Коўшык: “Свабода, каханне, беларуская мова” — мой слоган нацыянальнай ідэі
2022-11-24 15:26
У эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.
Пабудаваць новую Беларусь немагчыма без нацыянальнага адраджэння. Прычым, адраджэннем гэтым, пытаннямі культуры, мовы, гісторыі і ўсяго астатняга неабходна займацца ўжо цяпер, а не некалі потым — пасля таго, як мы не толькі пераможам, але і ўздымем эканоміку, падвысім дабрабыт людзей і гэтак далей. Гэтыя працэсы ў нашым выпадку павінны ісці побач, перакананая Аліна Коўшык.
Пра тое, як абудзіць у беларусах цікавасць да беларускасці і не атрымаць абвінавачванняў у “прымусе”, пры чым тут каханне, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Коўшык.