У Новым Ляўкове працягваюцца «Сустрэчы зоркі»
2022-09-30 13:38
У Новым Ляўкове, што Гайнаўшчыне, праходзяць майстар-класы для вучняў пачатковых школаў, якія вывучаюць беларускую мову. “Сусрэчы зоркі” ужо амаль 30 гадоў арганізуе тыднёвік беларусаў у Польшчы “Ніва”.
Маладых журналістаў наведалі галоўны рэдактар тыднёвіка “Ніва” Яўген Вапа, які распавёў пра карэспандэнтаў “Зоркі“ мінулых гадоў. А вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў зачытаў фрагменты сваёй кнігі “Адкуль наш род” і адказаў на пытанні маладых журналістаў.
Кажа Уладзімр Арлоў: Я не так часта сустракаюся з такімі вучнямі, якія самі спабуюць пісаць, тым больш тут, на Падляшшы. Вельмі прыемна было бачыць зацікаўленыя твары, разуменне ў вачах. І дзеткі падрыхтавалі цікавыя пытанні, відаць, з дапамогай сваіх настаўнікаў. І я як быццам вярнуўся ў сваё дзяцінства.
Яўген Вапа – галоўны рэдактар тыднёвіка “Ніва”:
-“Ніва”, як толькі з’явілася на Беласточынне ў 1956 годзе, яе неад’емнай часткай і асобным выданнем была “Зорка”. І ў нашым архіве мы маем падшыўкі “Зоркі” тых гадоў. І я вырашыў сёння прывезці і паказаць, як выглядала “Зорка” тых часоў, калі нараджаліся іхныя бабулі і дзядулі.
Сёння “Сустрэчы Зоркі” завершацца мультымедыйным паказам пра гісторыю майстар-класаў, а рэдакацыі маладых журналістаў прадставяць вынікі сваёй працы – газеткі, створаныя падчас сёлетніх “Сустрэч Зоркі”.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток