Набор на новы навучальны год абвясціў і Беларускі Калегіюм
2022-09-28 16:05
Беларускі Калегіюм — першая ў незалежнай Беларусі платформа дадатковай адукацыі, заснаваная ў 1997 годзе.Навучанне адбываецца па індывідуальнай праграме. У аснове — работа на даследчых / творчых семінарах (семінары Ігара Бабкова, Ірыны Дубянецкай, Ганны Севярынец, Вінцука Вячоркі), а таксама лекцыях і майстар-класах вядомых інтэлектуалаў, навукоўцаў, журналістаў, творчых асобаў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаем студэнтаў_к старэйшых курсаў або асобаў з вышэйшай адукацыяй. Калі вы студэнт_ка малодшых курсаў, у асобных выпадках мы можам зрабіць выключэнне.
Навучанне бясплатнае.
Падача заявак — да
14 кастрычніка 2022 года.
Падаць
заяўку.