У чаканні мабілізацыі і ядзернага ўдару. Як не з'ехаць з глузду?
2022-09-27 21:01
Пакуль у Расіі падпальваюць ваенкаматы, учыняюць у іх стральбу, выходзяць на акцыі — усяляк спрабуючы пазбегнуць мабілізацыі, у Беларусі ходзяць чуткі пра тое, што яе вось-вось увядуць. А яшчэ днямі Уладзімір Пуцін, які распачаў вайну ва Украіне, чарговы раз даў зразумець, што гатовы скарыстацца ядзернай зброяй.З іншага боку, некаторыя расіяне і не спрабуюць супраціўляцца немінучай смерці на чужыне, а Лукашэнка "супакойвае" беларусаў, маўляў, мабілізацыі ў краіне не будзе, мабілізацыйны рэсурс у Расіі — 25 мільёнаў чалавек.
Як змяняюцца паводзіны расіян і ці можна ім спачуваць? Чаму сярод затрыманых у Расіі так шмат жанчын? Ці варта чакаць новай хвалі пратэстаў у Беларусі, калі мабілізацыю ўсё ж абвесцяць?
На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры
Еўрарадыё адказвае псіхолаг
Наталля Скібская.