У Варшаве адбылася прэм’ера спектаклю „Верасовы мёд”
2022-09-26 19:34
У Варшаве адбылася прэм’ера атмасфернага спектакля-паглыблення „Верасовы мёд” на беларускай мове па баладзе Роберта Льюіса Сцівенсана.
Інтрыгуючым была выдача цёмных павязак кожнаму гледачу. Перад спектаклем трэба было закрыць вочы павязкамі. Успрыняцце спектакля „Цім Тэатру” адбывалася на ўзроўні слыху, паху і дотыку.
Гледачы неспадзявана аказваюцца ўдзельнікамі падзей, кажа рэжысёр спектакля Андрэй Бардухаеў-Арол:
– Упершыню прэм’ера адбылася аж чатыры гады таму, нават пяць ужо, як час бяжыць. Атрымалася, што яго актуальнасць у нашыя дні, гэтая падзея, гэтае апавяданне вырасла ў разы. Раней гэта быў спектакль на расейскай мове, але ўсё ж такі мы захацелі паставіць яго на роднай мове, бо не не было іншага перакладу. Мы паспрабавалі і ў нас атрымалася.
Можна толькі павіншаваць стваральнікаў і актораў спектаклю „Верасовы мёд”. Некаторыя з гледачоў пакідалі залу, дзе прайшоў спектакль, з мокрымі вачыма.
Беларускае Радыё Рацыя