Алесь Лютыч: Музыка дапамагае перажыць нялёгкі час
2022-09-24 13:13
Лідар беларускага рок-гурта „:B:N:” Алесь Лютыч разам з жонкай і маленькімі дзецьмі рэлакаваўся ў Польшчу.
Больш за тое, пасля пераезду музыка паспеў даць свой першы акустычны канцэрт у Варшаве.
„Вяртанне на сцэну амаль праз 2 гады цішыні было сапраўды вельмі чаканым…”, – прызнаўся затым нашаму карэспандэнту Алесь Лютыч.
– Творчасць заўжды ратавала. Творчасць – гэта любімая справа, якой я займаўся з 1999 года. Калі камусьці з маладзейшага пакалення кажаш, што мы з 1999 года, яны пытаюць „А колькі табе год тады?”. Здаецца выглядаю трошкі маладзей. Блытаюцца людзі, думаюць 10-ць год гурту або каля таго. Атрымліваецца, што ўжо шмат гуртоў не існуе, нават ёсць такія людзі, якія ўжо даўно не займаюцца музыкай, для сябе нават. Музыка ратуе, дапамагае перажыць нялёгкі час. Калі ёсць магчымасць выступіць на канцэрце, то гэта ўвогуле смак.
Беларускае Радыё Рацыя