Чым займаецца Рада Беларускай Культуры?
2022-09-23 14:40
Дапамога ў пошуку і пакрыцці коштаў на жыццё ды творчую дзейнасць дзеячаў культуры ў іншых краінах, Культурніцкі хакатон, падрыхтоўка да „Ночы расстраляных паэтаў”, збор інфармацыі пра рэпрэсіі беларускага культурніцкага сектару – гэта далёка не поўны спіс таго, чым займацца Рада Беларускай Культуры, адзначыў кіраўнік арганізацыі Аляксандр Чахоўскі.– Мы паспелі зладзіць хакатон пад назвай культурны код і далей у нас працягваецца праца па падтрымцы творчых праектаў беларускіх творцаў, беларускіх арт-мэнэджараў. Мы плануем неўзабаве стартуе праграма новых арт-рэзедэнцый, таму мы будзем аб’яўляць пра гэта праз пэўную працэдуру заяўкі. Магчыма хтосьці з творцаў зможа паехаць у творчую рэзідэнцыю. Мы чакаем вялікага кантракту на два з паловай гады ад Еўракамісіі на падтрымку культуры. Разам з Дацкім культурніцкім інстытутам плануем зрабіць адмысловую прэс-канферэнцыю падчас якой мы патлумачым якога кшталту праекты могуць быць падтрыманы. Якія крытэрыі падтрымкі гэтых праектаў, што трэба зрабіць, каб быць падтрыманым. Якога кшталту акцэнты ў праектах вартыя ўвагі і гэтак далей. Мы пра ўсё гэта мусім пагаварыць тады, калі канчаткова ўсё будзе зацверджана. На дадзены момант самая фінальная стадыя, але пакуль яшчэ не. Мы таксама падтрымліваем, дзесьці ініцыюем некалькі праектаў акцый, якія звязаныя з „Ноччу расстраляных паэтаў”, хаця нам падаецца, што лепш называць гэта ноччу „Не расстралянай паэзіі”. Падзеі мерапрыемства адбудуцца 28-30 кастрычніка. Сама ноч, пра якую ўсе ведаюць, яна адбылася 29 кастрычніка 1937 года, калі было забіта шмат дзеячаў культуры. Большасць з іх было паэтамі. Напэўна гэта такі асноўны момант, з якім мы зараз працуем. Мы штодня сочым за кейсамі рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры. На вялікі жаль вельмі часта адбываюцца звальненні культурных дзеячаў, затрыманні, арышты, вымушаныя з’езды з краіны. Мы за гэтым сочым, мы дапамагаем такім людзям, аказваем ім юрыдычную, псіхалагічную і фінансавую дапамогу. Дапамагаем з’ехаць, калі яны вымушаныя з’ехаць. Таму гэта адбываецца штодня, таксама вядзём пэўную камунікацыйную працу. Можна назіраць у нашых сацсетках, што ў прынцыпе адбываецца ў беларускай культуры адметнага, а таксама што адбываецца ў сэнсе рэпрэсій.
За дзейнасцю і афішамі мерапрыемстваў, да арганізацыі якіх мае дачыненне Рада Беларускай Культуры, можна сачыць праз суполкі ў сацыяльных сетках ці
сайт арганізацыі.
Беларускае Радыё Рацыя