Стыпендыя Schritte для перакладчыц/-каў з нямецкай на беларускую
2022-09-22 17:28
Да 30 верасня прымаюцца заяўкі на стыпендыю Schritte («Крокі») для перакладчыц/-каў з нямецкай на беларускую. З 2007 года
Фонд С. Фішара ўручае стыпендыю перакладчыкам нямецкамоўнай літаратуры з Турцыі і краін Паўднёва-Усходняй Еўропы. Некалькі гадоў таму праграма была адкрыта і для кандыдатаў/-к з мэтавымі мовамі — беларускай, польскай і ўкраінскай.
Калі Вы хочаце прыняць удзел у конкурсе, дашліце на
becker@lcb.de:
• сваю біяграфію
• план працы/матывацыйны ліст
• пажаданы тэрмін знаходжання
Дэдлайн падачы заявак –
30 верасня.