Барышнікаў: мая нацыянальная ідэя ў адным слове — «грунтоўнасць»
2022-09-22 15:23
У эфіры Еўрарадыё — дудар, ІТ-спецыяліст, яхтсмен Яўген Барышнікаў.
Гісторыя пра нацыянальную ідэю — гэта працэс, дынаміка. Яе можна шукаць і шукаць бясконца. У свой час шукаць няспынна раіў і філосаф Абдзіраловіч, бо “фішка” ў працэсе, а не ў выніку. Менавіта такімі “пошукамі” беларусы цяпер і займаюцца, перакананы Яўген Барышнікаў.
Пра тое, ці можна Беларусь рэальную замяніць на Беларусь віртуальную, якія шанцы дае нам эміграцыя, ці можа вечны пошук некалі скончыцца і пры чым тут нацыянальныя каштоўнасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Барышнікавым.