Поўны спіс прэміі Гедройця-2022
2022-09-20 10:55
Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця за кнігі, выдадзеныя ў 2021 (ці ў асобных выпадках 2020) годзе. Сёлета ён складаецца з 21 кнігі; з 14 выдавецтваў найбольшая колькасць намінантаў – 5 – належыць “Кнігазбору”.
Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2021
Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Мінск, “Галіяфы”, 2021
Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак. Мінск, “Кнігазбор”, 2021
Алег Грушэцкі. Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. Мінск, Четыре четверти, 2021
Васіль Грынь. Не адчайваемся. Мінск, Кнігазбор, 2021
Таццяна Дамаронак. Маша і яе чароўны лес. Мінск, “Беларусь”, 2021
Зміцер Дзядзенка. Ордэн Прамяністых. Мінск, “Янушкевіч”, 2020
Васіль Жуковіч. Прадчуванні. Мінск, “Ковчег”, 2021
Сяргей Календа. Дэкалог. Вільня, “Логвінаў”, 2021
Таццяна Карытка. Чаму ўсё так? Мінск, “Кнігазбор”, 2020
Павел Каспяровіч. Чорная рэчка. Мінск, “Кнігазбор”, 2021
Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Мінск, “Галіяфы”, 2021
Маргарыта Латышкевіч, Уласны крыж. Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2021
Уладзімір Ліпскі, Каранацыя душы. Мінск, “Адукацыя і выхаванне”, 2021
Уладзімір Някляеў.
Гэй Бэн Гіном. Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021
Сяргей Пляскач. ДМБ-91: зычу вярнуцца да дому. Мінск, “Галіяфы”, 2021
Ганна Севярынец. Мая школа. Мінск, “Лімарыус”, 2021
Аляксандр Хацкевіч. Замак на ўзгорку. Мінск, “Галіяфы”, 2021
Вольга Шчукіна. Чарадзейны крышталь, альбо Нечаканы госць. Мінск, Кнігазбор, 2021
Лаўрэн Юрага. Замак з люстраной залай. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2021
Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы. Лаўрэатамі ў папярэднія гады былі
Павел Касцюкевіч “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;
Уладзімір Някляеў “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”;
Ігар Бабкоў “Хвілінка”;
Віктар Казько “Час збіраць косці”;
Макс Шчур “Завяршыць гештальт”;
Зміцер Бартосік “Быў у пана верабейка гаварушчы”;
Уладзімір Арлоў “Танцы над горадам”;
Ілля Сін “Libido”;
Сяргей Дубавец “Тантамарэскі”;
Ева Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”