Краязнаўцу і журналіста Ігара Хмару затрымалі за размову на беларускай мове на вуліцы
2022-08-12 16:21
Краязнаўцу і журналіста Ігара Хмару затрымалі за размову на беларускай мове на вуліцы.Пра гэта паведамляе
@viasna96 са спасылкай на чалавека, які знаходзіўся з Ігарам на Акрэсціна. Гэта не адзінкавы выпадак — акрамя Ігара, на Акрэсціна таксама былі людзі, якіх затрымлівалі з-за размоваў па-беларуску на вуліцы.
Ігар быў затрыманы ўвечары
2 жніўня ў Мінску.