Як памірыць беларусаў і ўкраінцаў? Разважаюць Магда і Лявончык
2022-06-29 19:43
Разам з вайной на ўсходзе Украіны, чаканнем нападу з поўначы нечакана адкрыўся “трэці фронт” — фронт непаразумення паміж украінцамі і беларусамі. Прычым найперш тымі беларусамі, якія робяць што могуць для дапамогі Украіне.
Чаму ўзнікае непаразуменне і ці варта беларусам звяртаць увагу на абвінавачанні ў свой бок? Ці магчыма знайсці паразуменне і давесці, што беларусы не роўна Лукашэнка? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць кіраўнік Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда і заснавальнік BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык.