Таццяна Вадалажская: Кампанію падтрымкі мы назвалі „Філосаф у турме”
2022-01-21 22:14
Кампанія пад назвай „Філосаф у турме” ў падтрымку філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча працягваецца ў інтэрнэце.
„На дадзены момант грамадскі і палітычны дзяяч знаходзіцца за кратамі, суд так і не адбыўся,” — распавяла яго калега Таццяна Вадалажская:
– Кампанія з’явілася амаль адразу як толькі стала зразумела, што Уладзімір застанецца за кратамі. Гэта было пасля дзесяці дзён, як ён быў у ІЧУ, а потым, калі яго перавялі на Валадарку, то фактычна адразу з’явілася кампанія. Яна называецца «Філосаф у турме». Яна накіраваная на тое, каб пакінуць голас філосафа тут – на волі.
Тэксты філосафа Уладзіміра Мацкевіча вывучаюць на прадмет наяўнасці ў іх распальвання варожасці. Хутка будзе паўгода як метадолаг знаходзіцца ў СІЗА №1 у Менску.
Беларускае Радыё Рацыя