Апошняе «Звяно»: як праваабаронцам працаваць пасля ліквідацыі
2022-01-18 17:15
Грамадскае аб'яднанне "Звяно" канчаткова ліквідаванае. Яго каманда выбрала цікавую стратэгію: яна вырашыла абскарджваць ранейшае рашэнне аб ліквідацыі ў Вярхоўным судзе, а ў часе абскарджвання працягваць працаваць. 17 студзеня гэта скончылася.
"Звяно", відаць, было апошнім праваабарончым ГА, якое працягвала працаваць у Беларусі. Ну, калі не лічыць
праўладных "проксі", створаных апошнім часам. Якая роля праваабаронцаў у грамадстве? Што будзе з праектамі "Звяна"? Ці ёсць "жыццё" пасля ліквідацыі?
Размаўляем пра гэта з праваабаронцай, былой дырэктаркай грамадскага аб'яднання "Звяно"
Таццянай Гацура-Яворскай і каардынатаркай фестываля
WATCH DOCS Belarus
Вольгай Галецкай.