Улады Беластока выступілі з ініцыятывай аб’яднаць беларускі садок са школай
2022-01-14 21:52
Гэтая прапанова не спадабалася бацькам дзяцей, якія ходзяць у садок.
Дзіцячы садок з беларускімі групамі ў Беластоку існуе больш чым 25 гадоў. Яно было створана па ініцыятыве бацькоў, якія хацелі, каб іхныя дзеткі вывучалі беларускую мову. Працэс заснавання ня быў просты, але ўсё ўдалося, і сёння ў беларускіх групах муніцыпальнага садка нумар 14 вучыцца больш чым сотня дзяцей.
Тым часам напрыканцы мінулага году гарадская ўправа Беластока выступіла з ініцыятывай аб’яднання гэтага прадшколля ў адзін школьна-прадшкольны комплекс разам з пачатковай школай №14, у якой таксама частка дзяцей вывучае беларускую мову.
Тэмай заняўся Яраслаў Іванюк
слухайце аўдыё