- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гутарка з Алесем Аркушам аб тым, што адбываецца ў беларускай літаратуры за апошні год, што і дзе выдаюць беларускія аўтары.
На гэты момант у Беларусі ідзе наступ фактычна на ўсё што беларускае.
Літаратура таксама не выключэнне. Незалежныя выдавецтвы адчулі на сабе жорсткі пераслед яшчэ ў пачатку гэтага года, калі ўлады некалькім з іх закрылі банкаўскія рахункі. Пад пагрозай існаванне «Саюзу беларускіх пісьменнікаў».
Палітычная сітуацыя ў Беларусі выклікала хвалю эміграцыі. З'язджаюць у асноўным людзі актыўныя і творчыя. У тым ліку пісьменнікі.
Пра літаратурны працэс у Беларусі ў апошнім годзе з пісьменнікам Алесем Аркушам размаўляе Яраслаў Іванюк.