Віншуйце часцей палітвязняў з Днём народзінаў!
2021-09-21 15:55
Як мага часцей віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў заклікаюць прадстаўнікі берасцейскай праваабарончай супольнасці.
Гэта дадатковая магчымасць прадэманстраваць сваю падтрымку тым, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных артыкулах:
– 22 верасня свой Дзень народзінаў святкуе 53-гадовая жыхарка Пружан Людміла Кузняцова. Ёй прысуджаны адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або абраза прэзідэнта. Цяпер жанчына знаходзіцца ў выпраўленчай калоніі №4 у Гомелі.
24 верасня – Дзень народзінаў у Сяргея Моўшука, які быў асуджаны па справе пінскіх пратэстаў да 6,5 гадоў калоніі. Жонцы Сяргея – Алене прысуджана пяць гадоў пазбаўлення волі. У сям’і засталося пяць дзяцей. Мужчына знаходзіцца ў выпраўленчай калоніі №8 у горадзе Ворша Віцебскай вобласці.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя