Колькі ўжо можна заклікаць да забастоўкі?! Пытанні Сяргею Дылеўскаму
2021-09-21 10:30
Там-сям у тэлеграме даводзіцца чытаць, што "забастоўка ў Беларусі пачнецца ўжо зусім хутка". Нават абвешчаны "перадзабастовачны стан". Але яна ўсё не пачынаецца. Дый пасля таго, як масавай забастоўкі не адбылося ў 2020 годзе, мала хто звязвае спадзевы на перамены з салідарнасцю рабочых.
А вось сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады, лідар Беларускага аб'яднання рабочых Сяргей Дылеўскі верыць у магчымасць забастоўкі. І заклікае атачэнне Лукашэнкі пайсці на перамовы, каб не дапусціць яе. Распытваем у Дылеўскага, якім ён бачыць выйсце з крызісу. Не забудзем і пра больш простыя пытанні пра тое, як ён уладкаваўся ў Варшаве і як змянілася яго жыццё за апошнія паўтара года.