Праваабаронцу Марфу Рабкову пакінулі за кратамі да канца года
2021-09-18 21:19
Сем праваабаронцаў, у тым Марфа Рабкова, прызнаная палітзняволенай.
Палітзняволеную Марфу Рабкову пакінулі за кратамі да канца года. Ёй зноў працягнулі на тры месяцы тэрмін утрымання пад вартай. Праваабаронца знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Мінску, паведамляе ПЦ "Вясна".
Каардынатар валанцёрскай службы пазбаўленага ў Беларусі рэгістрацыі ПЦ «Вясна» Марфа Рабкова была затрыманая 17 верасня 2020 года. Яна абвінавачваецца адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці», «распальванне сацыяльнай варожасці да ўлады» і «удзел у злачыннай арганізацыі». Рабковай пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Сем праваабаронцаў, у тым Марфа Рабкова, прызнаная палітзняволенай. Агулам іх у Беларусі налічваецца ўжо 675 чалавек.
эж