Журы будзе абіраць трох пераможцаў у трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай кнігі. “Найперш хочацца падзякаваць усім выдаўцам і перакладчыкам за тую вялікую працу, якая стаіць за кожнай кнігай. Мінулы год, на жаль, нельга назваць багатым на перакладныя выданні, аднак на прэмію былі вылучаныя вельмі цікавыя і годныя творы. У журы не было вялікіх разыходжанняў у працэсе зацвярджэння доўгага спісу, хоць, безумоўна, не ўсе пазіцыі былі абраныя адзінагалосна: журы звяртала ўвагу не толькі на сам пераклад, не толькі на тое, якім чынам вырашаліся розныя лінгвістычныя задачы, але і на рэдактарскую працу. Хацелася б яшчэ адзначыць, што многія кнігі – гэта творы сучасных замежных аўтараў, такім чынам, і перакладчыкі, і выдаўцы сапраўды нас парадавалі”, – дзеліцца ўражаннямі сябра журы прэміі Аксана Данільчык.
У журы прэміі Шэрмана сёлета ўвайшлі: пісьменніца, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук Вера Бурлак; выкладчыца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Ганна Бутырчык; паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца Аксана Данільчык; літаратуразнаўца, перакладчык, кандыдат філалагічных навук Дзяніс Кандакоў. Выкладчыца, перакладчыца і рэдактарка Вольга Калацкая, на жаль, не зможа працягваць сваю працу ў складзе журы.
Пераклад прозы Лявон Баршчэўскі, пераклад з нямецкай – Франц Кафка “Працэс”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2020.
Вольга Гронская, пераклад з нямецкай – Даніэль Кельман “Тыль”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск, 2020.
Яніна Кісялёва, пераклад з польскай – Антоні Эдвард Адынец “Успаміны пра мінулае”. Выдавецтва “Лімарыус”, Мінск, 2020.
Алена Талапіла, пераклад з нямецкай – Фелікс Акерман “Аўташкола па-віленску”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня, 2020.
Сяргей Шупа, пераклад з харвацкай – Міленка Ергавіч “Арэхавы палац”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2019.
Ганна Янкута, пераклад з англійскай – Салі Руні “Нармальныя людзі”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск, 2020.
Пераклад паэзіі Лявон Баршчэўскі, пераклад з ісландскай – Стэйн Стэйнар “Выбраная паэзія”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2020.
Лявон Баршчэўскі, Сяргей Шупа, пераклад з харвацкай – Цін Уевіч “Выбраная паэзія”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2020.
Алесь Плотка, пераклад з украінскай – Юры Іздрык “Папяросы”. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск, 2020.
Андрэй Хадановіч, пераклад з рускай – Сямён Ханін “Уключаючы рэшту”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня, 2020.
Юля Цімафеева, пераклад з англійскай – Стывен Крэйн “Выбраныя вершы”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2020.
Пераклад дзіцячай кнігі Алена Казлова, пераклад са шведскай – Астрыд Ліндгрэн “Піпі Доўгая Панчоха” і “Піпі Доўгая Панчоха падымаецца на борт”. Выдавецтва “Папуры”, Мінск, 2020.
Надзея Кім, пераклад са шведскай – Астрыд Ліндгрэн “Роня, дачка разбойніка”. Выдавецтва “Пазітыў-цэнтр”, Мінск, 2020.
Алена Пятровіч, пераклад з англійскай – Дж.К. Роўлінг “Гары Потэр і таемная зала”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск, 2020.
Марына Шода, пераклад з польскай – Анджэй Марэк Грабоўскі “Галляш Бяляшык – сябра цмокаў”. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”, Мінск, 2020.
Юля Цімафеева, пераклад з нарвежскай – Мая Лундэ “Снежная сястра”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск, 2020.
Ганна Янкута, пераклад з польскай – Катажына Рырых “Лапуховае поле”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск, 2020.
Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Мясцовы дабрачынны фонд “Вяртанне”.
У 2020 годзе лаўрэатамі прэміі імя Карласа Шэрмана сталі Ігар Кулікоў (пераклад паэзіі), Сяргей Матырка (пераклад дзіцячай кнігі) і Кацярына Маціеўская (пераклад прозы).
Сачыць за навінамі прэміі можна на старонцы ў
Facebook і на сайтах арганізатараў. Задаць пытанні па прэміі можна, напісаўшы на
konkurs.pierakladau@gmail.com.