Чарговая акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве
2021-09-13 14:51
Беларусы Варшавы ў нядзелю правялі чарговую акцыю. Людзі сабраліся на сваё пастаяннае месца – ля помніка Каперніку. Гэта папулярнае месца ў Варшаве, дзе акцыю бачаць не толькі тыя, хто на яе прыйшоў.
Тэма акцыі – асуджэнне МВФ за выдзелены дыктатару крэдыт, барацьба за незалежнасць краіны, напамін пра падтрымку палітзняволеных і працу з роднымі і блізкімі ў Беларусі па страйку, кажа маці палітзняволенай Юлі Гарачка Наталля Гарачка-Басалыга:
– Лукашенка сказаў, што будзе размаўляць з Захадам толькі, калі захад здыме санкцыі. Санкцыі ніколі не будуць знятыя, яны могуць толькі ўмацоўвацца, пакуль нашыя палітзняволеныя не будуць вызваленыя, пакуль Лукашэнка і яго банда не сыдуць з нашай краіны.
– Я лічу, што мы заслужылі быць незалежнай нацыяй. І павінны працягваць нашае змаганне за гэтую незалежнасць.
У канцы акцыі, як заўсёды, абмеркаванне далейшых дзеянняў, сумесныя здымкі на фоне бел-чырвона-белых сцягоў і з партрэтамі палітвязняў у руках, прыватныя размовы.
Беларускае Радыё Рацыя