- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паколькі Калеснікава знаходзіцца ў турме ў Беларусі ўзнагароду ад імя пераможцы атрымае ейная сястра Таццяна Хоміч.
Прэмія Spirit of Jan Karski Award 2021 года была прысуджана беларускай апазіцыянерцы Марыі Калеснікавай. Паколькі Калеснікава знаходзіцца ў турме ў Беларусі ўзнагароду ад імя пераможцы атрымае ейная сястра Таццяна Хоміч, паведамляе Rzeczpospolita.
Міжнародная прэмія Spirit of Jan Karski Award, заснаваная ў Нью-Ёрку Адукацыйным фондам Яна Карскага ў Варшаве і Адукацыйным фондам Яна Карскага ў ЗША. Другі раз узнагарода будзе ўручана ў Польшчы. Цырымонія адбудзецца на наступным тыдні ў Музеі гісторыі польскіх габрэяў POLIN у Варшаве.
Рашэнне аб прысуджэнні прэміі беларускаму змагару за свабоду за адстойванне годнасці і правоў беларускага грамадства на жыццё ў свабоднай і суверэннай краіне прыняла журы ў складзе: праф. Адам Д. Ротфельд, праф. Уладзімер Бародзей, рэд. Мацей Вяжыньскі, праф. Аляксандр Скатніцкі, адвакат Павел Рымаж, Моніка Каравайчык-Суйкоўска, Эва Юнчык-Зёмэцка, Агата Тушыньская, Яанна Падольска, Анджэй Роек, Міхал Мрожэк і Войцех Паўлоўскі, паведамляе Rzeczpospolita.
аз