Плыткевіч: аб’ядноўвацца і рабіць агульную справу на карысць Беларусі
2021-06-15 15:29
У эфіры Еўрарадыё — фатограф, даследчык, дырэктар выдавецтва “Рыф-тур”, і рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды “Планета без межаў”, заснавальнік інфармацыйнага партала “Планета Беларусь” Сяргей Плыткевіч.
Нельга абмяжоўвацца сваім “хутарам” — беларусам неабходна аб’яднацца і супольна рабіць агульную справу на карысць Беларусі. Мы павінны памятаць нашу гісторыю і сёння рабіць усё для таго, каб нашы нашчадкі сказалі пра нас: “У такі складаны перыяд беларусы змаглі і — перамаглі”, перакананы Сяргей Плыткевіч.
Пра тое, чаму Беларусь для большасці беларусаў да гэтага часу
застаецца загадкавай і неспазнанай планетай, чаму нам неабходнае веданне
гісторыі сваёй краіны і чаго можна дамагчыся аб’яднаннем, мы і
разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Плыткевічам.