Спроба перавароту? Ці маглі «генералы» пагадзіцца на такое?
2021-04-19 15:07
У Беларусі ўпершыню распачалі крымінальную справу аб спробе захопу ўлады. Па гэтай справе затрыманыя пушкініст, паліттэхнолаг Аляксандр Фядута, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і амерыканскі адвакат беларускага паходжання Юрась Зянковіч.
З якімі, паводле апублікаваных запісаў, наконт захопу ўлады дамаўляліся “беларускія генералы”.
Пра што сведчыць адсутнасць сярод затрыманых хаця б аднаго з “генералаў-змоўнікаў”? Якую ролю адыграла ФСБ Расіі ў гэтай справе?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.