Камоцкая: ідэя ў нас адна — ніколі не спыняцца, ісці наперад і любіць…
2021-04-18 23:05
У эфіры Еўрарадыё — прадзюсарка, філосафка, лідарка гурта “Новае неба”, рок-князёўна Кася Камоцкая.Менавіта цяпер адбываецца фармаванне беларускай нацыі. Але што мы атрымаем па выніку, якой гэта нацыя будзе з улікам таго, што беларусы — дзеці ў “беларушчыне”, а да слова “нацыяналізм” у іх вельмі насцярожанае стаўленне?
Пра тое, ці магчыма стварыць нацыю, абыходзячы нацыянальнае пытанне, якое значэнне мае мова, нацыянальная сімволіка і ці гатовыя беларусы жыць адной нацыяй, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Касяй Камоцкай.
Набыць кнігу
"Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна
тут.