«Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
2021-03-06 17:57
Гурт «Разьбітае сэрца пацана» выйшаў на волю пасьля 15-дзённага арышту за канцэрт на закрытай вечарынцы.
Хлопцы распавялі, як на ўласным аўто падвозілі АМАПаўца, віншавалі ў турме з народзінамі аднаго з вакалістаў Паўла Гарадніцкага і прэзэнтавалі ўрывак з новага альбому «Шансoff», напісанага ў Жодзінскай турме.